Галоўная

Казанне біскупа Аляксандра Кашкевіча на пачатак навучальнага году алюмнаў

25.10.2014

Сёння, актам урачыстай інаўгурацыі, мы пачынаем новы акадэмічны год у Вышэшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Нашая радасць яшчэ большая па той прычыне, што гэты год – юбілейны.

Ужо ў 25 раз нашая семінарыя прымае ў свае сцены маладых людзей, якія хочуць пасля грунтоўнага духоўнага і інтэлектуальнага выхавання прысвяціць сваё жыццё абвяшчэнню Хрыстовага Евангелля.

Святы Айцец Францішак у сваім Апостальскім Лісце EvangeliiGaudium нагадвае нам, што «першая матывацыя да евангелізацыі – гэта любоў Езуса, якую мы прынялі, дасвядчэнне быць збаўленым праз Яго, якое схіляе нас  любіць Яго яшчэ больш. […]

 

Подробнее...

   

Семінарысты наведалі школу ў Доцішках

08.12.2018

6 снежня, у літургічны ўспамін св. Мікалая, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з прэфектамі кс. Андрэем Лішко і кс. Янам Раманоўскім мелі магчымасць зрабіць добры ўчынак і парадаваць вучняў Доцішскай сярэдняй школы.

Подробнее...

   

Iнаўгурацыя новага навучальнага года

25.10.2014

4 кастрычніка ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася святая Імша на інаўгурацыю новага 2014/2015 навучальнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і на катэхетычных курсах пры аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай Курыі. Чатыры навучэнцы семінарыі трэцяга курса атрымалі падчас Імшы духоўны строй – сутану.

4 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая інаўгурацыя новага навучальнага года. Сёлета гэтая ўстанова ўжо ў 25-ы раз прыняла маладых людзей, якія пасля праходжання семінарыйнай фармацыі жадаюць прысвяціць жыццё абвяшчэнню Хрыстовага Евангелля.

Духоўная семінарыя ўчора

Духоўная семінарыя ў Гродне была заснавана 1 верасня 1990 года біскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Размясцілася яна ў мурах былога кляштара айцоў бэрнардынаў, пабудаванага ў XVII стагоддзі і злучанага з велічнай святыняй Адшукання Святога Крыжа. Заступнікамі семінарыі абраны Найсвяцейшая Панна Марыя Беззаганна Зачатая, святы Міхал Арханёл і святы Юда Тадэвуш, Апостал. Будынак быў адаптаваны ў 1991 годзе дзякуючы намаганням біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, падтрымцы вернікаў Касцёла Беларусі і замежных ахвярадаўцаў, а таксама самаадданай працы навучэнцаў.

Подробнее...

   

AVE ў Цудзенішках

26.11.2018

25 лістапада ва ўрачыстасць Хрыста Валадара, якая лічыцца таксама “нядзеляй пакліканняў”, семінарысты і выхавацелі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выехалі ў парафіі дыяцэзіі, каб наведаць іх супольнасці, памаліцца разам з людзьмі, сведчыць аб пакліканні і дзейнасці семінарыі, а таксама падзякаваць за ахвяры і малітвы ў інтэнцыі пакліканняў.

Подробнее...

   

Чарговая абарона доктарскай працы ў нашай семінарыі

28.09.2014

25 верасня бягучага году ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы адбылася абарона доктарскай дысертацыі на тэму «Фундаментальная тэалогія і апалагетыка паводле Е. Копця і Ю. Мыськова» рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна кс. Раман Рачко.

Подробнее...

   

Страница 7 из 139

Выпадковае фота