Галоўная Koło misyjne

Рэкалекцыі ў ВДС

 Стала ўжо традыцыяй, што кожны навучальны год наша семінарыйная супольнасць разпачынае асаблівым чынам, з Панам Богам. І гэты XXI навучальны год не стаў выключэннем. Мы перажылі рэкалекцыі, якія адбыліся з 26 па 29 верасня 2010г. Праводзіў іх нам а. Раман Шульц, дамініканін, які цяпер працуе ў Віцебску. Хтосьці можа спытаць, навошта патрэбныя гэтыя рэкалекцыі? Але гэта асаблівы час, магчымасьць, а нават дар ад самога Бога, каб паглыбіць, аднавіць, а часам і абудзіць духоўнае жыццё. Рэкалекцыі патрэбныя кожнаму хрысціяніну, не гаворачы ўжо аб святарах і клерыках.

Рэкалекцыі гэта шуканне і спатканне Хрыста, а гэта патрабуе цішыні, засяроджання і інтэнсіўнай малітвы. Рэкалекцыі гэта не толькі слуханне канфрэнцый, хоць і яны вельмі важныя і патрэбныя. Найважнейшае - гэта медытацыя ўдзельнікаў, бо менавіта яна дазваляе нам прыблізіць аблічча Бога.

Тэмай перажытых рэкалекцый было “Разпазнаванне духаў”. Спачатку а. Раман прыпомніў нам як мы павінны перажыць гэты святы час. Падчас канферэнцый і гамілій мы на нова ўсвядомілі сабе м.ін. чым з’яўляецца Эўхарыстыя ў жыцці веруючага чалавека. Мы пачулі аб “акулярах веры”, якія павінен адзець кожны, каб убачыць што адбываецца падчас Св. Імшы.

 Потым мы прыпомнілі сабе якія ўмовы мы павінны спаўняць, каб жыцё ў семінарыйнай супольнасці было сапраўды рэлігійным, па прыкладу першых хрысціянаў. Наступным важным пунктам была канферэнцыя аб дзеянні Св. Духа і дзеянні злога духа. Мы даведаліся аб метадах і пладах, па якіх можна разпазнаць, хто робіць чалавеку тую ці іншую прапанову: Св. Дух ці сатана. Мы таксама даведаліся аб адзнаках стлага мужчыны, пяці ўмовах добрай малітвы на ружанцу (мець свой ружанец, насіць яго з сабой, ведаць таямніцы ружанца, узбудзіць інтэнцыю і добра выкарыстаць вольны час на малітву), паслухалі канферэнцыю аб Марыі. Кульмінацыяй рэкалекцый была споведзь, перад якой адбылося пакутнае набажэнства. Кожныя рэкалекцыі павінны заканчвацца споведдзю, якая дазваляе чалавеку “нарадзіцца на нова”.

Думаю, што рэкалекцыі былі ўданыя, бо кожны з нас зачэрпнуў з іх шмат інфармацыі, асабліва важнай для сябе. Таксама ў гэтых днях за нас маліліся шмат людзей, не толькі ксяндзоў, але таксама і свецкіх, за што мы ім вельмі ўдзячныя, бо іх малітва напэўна прынясе плады ў нашым жыцці.